Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джамала прадставіць Украіну на «Эўрабачаньні» зь песьняй пра дэпартацыю крымскіх татар


Крымска-татарская сьпявачка Джамала перамагла ва ўкраінскім нацыянальным адборы на ўдзел у песенным конкурсе «Эўрабачаньне», які сёлета будзе праходзіць у Стакгольме.

Яна стала лідэрам галасаваньня ў фінале нацыянальнага адбору ва Ўкраіне. Джамала атрымала найвышэйшы вынік ад гледачоў — 6 балаў, а ад журы — 5 балаў.

Журы аддало перавагу групе The Hardkiss — 6 балаў. Аднак глядацкія галасы зьяўляюцца больш важкімі і дзякуючы ім на «Эўрабачаньні-2016» Украіну будзе прадстаўляць Джамала. Джамала выступіць з уласнай кампазіцыяй пад назвай «1944», прысьвечанай тэме рэпрэсій сталінскага рэжыму супраць крымскататарскага народу — дэпартацыі 1944 года.

Паўфіналы «Эўрабачаньня» пройдуць 10 і 12 траўня, фінал конкурсу — 14 траўня 2016 года.

XS
SM
MD
LG