Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 22 лютага: Мітынг прадпрымальнікаў, Статкевіч кліча да адміністрацыі, суд над «сэнатаркай», цырымонія да Дня роднай мовы ў БДУ


Пратэст прадпрымальнікаў у Гомелі каля аблвыканкаму 18 студзеня 2016 году.

Пратэст прадпрымальнікаў у Гомелі каля аблвыканкаму 18 студзеня 2016 году.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

Індывідуальныя прадпрымальнікі плянуюць правесьці чарговы мітынг у Менску супраць прэзыдэнцкага указу № 222. Згодна з указам прадпрымальнікі могуць гандляваць таварамі лёгкай прамысловасьці, завезенымі з-за мяжы, толькі пры наяўнасьці дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць якасьць і паходжаньне тавараў. Месца мітынгу — Кастрычніцкая плошча, пачатак а 12-й гадзіне.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі і палітвязень Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў, што падтрымлівае гэты мітынг, але прапаноўвае перад яго пачаткам прыйсьці да прыёмнай прэзыдэнцкай адміністрацыі (уваход у адміністрацыю з боку вуліцы Кірава каля «Прэзыдэнт-гатэлю») і прынесьці з сабой заявы з патрабаваньнем адмены ўказу № 222, адмовы ад абмежаваньняў на атрыманьне і асабісты ўвоз рэчаў з-за мяжы, а таксама зьніжэньня коштаў паслуг ЖКГ.

У Вярхоўным судзе Беларусі а 10-й гадзіне пачнуць разглядаць справу былога чальца Савету Рэспублікі, дырэктаркі віцебскай птушкафабрыкі «Ганна» Ганны Шарэйкі. Яе вінавацяць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. http://www. svaboda. org/content/article/27417655.html

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (вул. К. Маркса, 31, аўд. 304) адбудзецца ўрачыстая цырымонія, прысьвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, які быў напярэдадні. У цырымоніі возьмуць удзел рэктар БДУ Сяргей Абламейка, дэкан філялягічнага факультэту Іван Роўда ды іншыя. Пачатак а 12:45.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1799 — славуты паэт і наш зямляк Адам Міцкевіч быў хрышчаны ў Наваградзкім фарным касьцёле.

1848 — у Парыжы пачалася рэвалюцыя, якая скінула манархію і ўсталявала Другую францускую рэспубліку.

1989 — У Беластоку заснаваны першы гурток Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС).

1997 — У Менску адбыўся апазыцыйны «Марш пустых рондляў». 300 жанчынаў, трымаючы міскі, рондлі і лыжкі, прайшлі ад плошчы Якуба Коласа да парку Горкага зь лёзунгамі «Грошы, што ідуць на АМОН — дзецям на лекі», «Мужыкі, падыміцеся з каленяў. Мы любім герояў, а не халуёў».

У гэты дзень нарадзіліся:

1732 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1788 — Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф.

1883 — Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч.

1889 — Мікола Байкоў, беларускі мовазнаўца і пэдагог.

1899 — Уладзімер Тамашэвіч, дзяржаўны дзяяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1903 — Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1918 — Васіль Мілаванаў, беларускі гісторык.

У гэты дзень памерлі:

1862 — клясык беларускага жывапісу, удзельнік паўстаньня 1831 году Вінцэнт Дмахоўскі. Вось некаторыя назвы ягоных жывапісных палотнаў: «Радзіма», «Возера Сьвіцязь», «Вуліца ў Вільні», «Руіны замку ў Гальшанах», «Дом Міцкевіча ў Наваградку».

ЦЫТАТА

«Каб краіна магла жыць, трэба, каб жылі правы».

Адам Міцкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG