Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бабруйск: Дзень мовы адзначылі на вакзале


У Бабруйску ў гонар Дня роднай мовы правялі канцэрт народнай самадзейнасьці на аўтавакзале. Праўда шмат хто блытаў сьвята зь Днём беларускага пісьменства.

Пад акампанэмэнт блізкіх цягнікоў і расейскамоўных абвестак сьпявалі й танчылі фальклорны калектыў «Бярэзінскі карагод» ды хор вэтэранаў працы «Бабруйскія зоры».

Калі ўдзячны слухач прапускаў артыстку ў дзьвярах і сказаў: «Калі ласка!», тая адказала: «Спасібо».

XS
SM
MD
LG