Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве мітынгоўцы абаранялі паліцыю

  • Паўло Зубʼюк

Сёньня на Сафійскай плошчы Кіева адбыўся шматтысячны мітынг у абарону Нацыянальнай паліцыі.

Падставай для такой акцыі стаў арышт патрульнага паліцэйскага, які пад час перасьледу аўтамабіля зь нецьвярозымі маладымі людзьмі застрэліў пасажыра гэтага аўтамабіля.

На заклік у сацыяльных сетках адгукнулася нечакана шмат людзей. З імправізаванае сцэны луналі заклікі не дапусьціць ператварэньня адзінага відавочнага выніку рэформаў — патрульнае паліцыі — у «хлопчыкаў для біцьця». Акрамя таго, некаторыя прамоўцы выказвалі дапушчэньне, што паліцыянт стаў ахвярай Генэральнае пракуратуры Ўкраіны, якая канфліктуе зь кіраўніцтвам МУС.

Асаблівае абурэньне выклікала тое, што выканаўцаў і арганізатараў забойстваў на Майдане Генэральная пракуратура ня можа знайсьці ўжо два гады, а з паліцыянтам усё вырашалі за некалькі дзён: у адрозьненьні ад гучных падазраваных у злачынствах на Майдане ён атрымаў ня хатні арышт, а зьняволеньне за кратамі.

Ініцыятары мітынгу сьцьвярджаюць, што гэтая акцыя была «папераджальнай» і яны не зьбіраюцца спыняцца ў абароне новай паліцыі.

XS
SM
MD
LG