Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду!»: пятая спроба зарэгістравацца


Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў, прэсавая канфэрэнцыя па выніках прэзыдэнцкіх выбараў, 12 кастрычніка 2015 году

Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў, прэсавая канфэрэнцыя па выніках прэзыдэнцкіх выбараў, 12 кастрычніка 2015 году

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» правяла 21 лютага пяты ўстаноўчы зьезд. На зьезьдзе прысутнічала 70 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны.

У «Гавары праўду!» — два лідэры: Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч. Арганізацыя цяпер будзе называцца «Рэспубліканскае дасьледча-асьветніцкае грамадзянскае аб’яднаньне «Гавары праўду!» Пасьля зьезду лідэры пададуць дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю грамадзкага аб’яднаньня.

Як распавяла Радыё Свабода адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, па ўсіх пытаньнях, якія разглядаліся на зьезьдзе — і па лідэрах, і па назьве арганізацыі, і па сябрах Рады — рашэньні былі прынятыя амаль аднагалосна.

Пачынаючы з 2011 года, «Гавары праўду!» ужо чатыры разы спрабавала атрымаць афіцыйную рэгістрацыю, але безвынікова. Чыноўнікі Міністэрства юстыцыі знаходзілі дробныя памылкі ў дакумэнтах: то на нейкай старонцы не было подпісу, то была памылка ў юрыдычным адрасе, то ў нейкай даце. Усе памылкі былі выпраўляльныя, але Міністэрства юстыцыі не дало магчымасьці гэта зрабіць.

У «Гавары праўду!» ёсьць месяц, каб падрыхтаваць усе дакумэнты і падаць іх у Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю.

25 лютага «Гавары праўду!» адзначыць сваё шасьцігодзьдзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG