Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Расея ня выдасьць Януковіча і кампанію; іх будуць судзіць завочна


Спэцназ страляе ў пратэстоўцаў у цэнтры Кіева 20 лютага 2014 году

Спэцназ страляе ў пратэстоўцаў у цэнтры Кіева 20 лютага 2014 году

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіў са зваротам да народу ў сувязі з Днём герояў Нябеснай сотні.

Парашэнка заявіў, што Расея ніколі ня выдасьць Кіеву экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і іншых вінаватых у жорсткім здушэньні антыўрадавых выступленьняў на Майдане.

Выступаючы з тэлезваротам да ўкраінцаў у сувязі з Днём герояў Нябеснай сотні, Парашэнка падкрэсьліў, што гэтых людзей будуць судзіць завочна. Для гэтага — адзначыў украінскі прэзыдэнт — Вярхоўная Рада павінна ўнесьці некаторыя зьмены ў заканадаўства, каб на падставе завочных прысудаў можна было канфіскаваць маёмасьць «гэтых злачынцаў, якія забівалі людзей і рабавалі краіну».

Распавядаючы аб хадзе расьсьледаваньня падзей на Украіне ў лістападзе 2013 — лютым 2014 года, Парашэнка паведаміў, што ўжо вынесена 18 абвінаваўчых прысудаў у дачыненьні да 26 чалавек; 84 справы разглядаюцца ў судах, яшчэ 11 перададзены ў суд. Працягваецца дасудовае расьсьледаваньне ў рамках 63-х спраў. 16 чалавек утрымліваюцца пад вартай у СІЗА, зь іх 55 «цітушак» і шэсьць супрацоўнікаў «Беркуту», пяць з якіх падазраюцца ў забойствах, адзін — у зьбіцьці.

Галоўнае, што трэба для пасьпяховага завяршэньня спраў па Майдану, падкрэсьліў прэзыдэнт Украіны, гэта канчаткова прыняць зьмены ў канстытуцыю у частцы судовай рэформы.

XS
SM
MD
LG