Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы здабылі два мэдалі на хатнім этапе Кубку сьвету ў фрыстайле (ФОТА)


Падзеньне японскага фрыстайліста Наоя Табара

Падзеньне японскага фрыстайліста Наоя Табара

20 лютага ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту ў Раўбічах пад Менскам завяршылі сэзон лыжныя акрабаты.

Беларускія фрыстайлісты па выніках заключнага шостага этапу (апошні — сёмы — у гішпанскай С’ера-Нэвадзе быў адменены праз анамальна цёплае надвор’е) здабылі дзьве ўзнагароды.

У мужчынскай частцы спаборніцтваў срэбны мэдаль атрымаў Максім Гусьцік (на першай пазыцыі амэрыканец Крыстафэр Ліліс), сярод жанчын бронзу заваявала Аляксандра Раманоўская (золата гэтаксама ў амэрыканкі Эшлі Колдуэл). Крыўдныя чацьвёрыя месцы — таксама у беларусаў: «драўляныя мэдалі» у калекцыях Станіслава Гладчанкі і Ганны Гуськовай.

Дзякуючы высокаму месцу на хатнім этапе, Максім Гусьцік пад завесу сэзону істотна палепшыў пэрсанальны рэйтынг і скочыў адразу на другую прыступку ў агульным заліку, дазволіўшы сябе апярэдзіць толькі ўкраінцу Аляксандру Абраменку. Прадстаўніцы жаночай зборнай ад прызавой тройкі засталіся далёка.

vvvvvvvvvvvvvv

Мэдалі і стужкі да іх зроблены ў беларускім нацыянальным стылі

Мэдалі і стужкі да іх зроблены ў беларускім нацыянальным стылі

Беларуска Аляксандра Раманоўская заняла 3-е месца

Беларуска Аляксандра Раманоўская заняла 3-е месца

Беларус Максім Гусцік - срэбны прызёр

Беларус Максім Гусцік - срэбны прызёр

Дэйвід Морыс, Аўстралія

Дэйвід Морыс, Аўстралія

Мінамі Таканоні, Японія

Мінамі Таканоні, Японія

Эдуард Броник, Беларусь

Эдуард Броник, Беларусь

Дзьмітры Дашчынскі

Дзьмітры Дашчынскі

Пераможца сярод жанчын амэрыканка Эшлі Колдуэл

Пераможца сярод жанчын амэрыканка Эшлі Колдуэл

XS
SM
MD
LG