Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія правядзе рэфэрэндум 23 чэрвеня. Урад за тое, каб застацца ў рэфармаваным Эўразьвязе


Дэйвід Кэмэран
Дэйвід Кэмэран

Брытанскі прэм’ер-міністар Дэйвід Кэмэран заявіў 20 лютага, што гістарычны рэфэрэндум аб членстве Вялікабрытаніі ў Эўразьвязе адбудзецца 23 чэрвеня.

Такую заяву Кэмэран зрабіў на наступны дзень пасьля таго, як дамогся ўгоды аб рэформах Эўразьвязу на саміце ЭЗ у Бруселі.

Кэмэран заявіў, што галасаваньне будзе «адным з самых важных рашэньняў, якія давядзецца прыняць гэтай краіне за час нашага жыцьця».

Пасьля пасяджэньня ўраду 20 лютага Кэмэран сказаў, што яго міністры ўхвалілі рэкамэндацыю Вялікабрытанія застацца ў рэфармаваным Эўразьвязе. Ён заявіў, што Вялікабрытанія будзе мацнейшай і ў большай бясьпецы ўнутры рэфармаванага ЭЗ.

Увечары 19 лютага, пасьля двух дзён інтэнсіўных перамоваў у Брусэлі, Кэмэран дасягнуў пагадненьня з лідэрамі Эўразьвязу, каб прадухіліць выхад Брытаніі з ЭЗ, замацаваўшы «асаблівы статус» краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG