Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія дальнабойнікі пачынаюць страйк


Кіроўцы з больш чым сарака рэгіёнаў Расейскай Фэдэрацыі ў суботу, 20 лютага, пачнуць новую акцыю супраць плацёжнай сыстэмы «Платон» (аналяг беларускай BelToll).

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь» са спасылкай на прадстаўніка Хімкінскай калёны дальнабойнікаў Андрэя Бажуціна.

Дальнабойнікі плянуюць арганізаваць дзесяцідзённы страйк да 1 сакавіка. Акцыі пройдуць як у рэгіёнах, там і ў Падмаскоўі.

«У рэгіёнах максымальна спыніцца транспарт — машыны будуць на стаянках каля дарогі, ля гандлёвых цэнтраў і ў іншых месцах. Таксама сёньня каля 12:00 у Хімкі ў падтрымку калегаў прыедуць кіроўцы з рэгіёнаў. Яны будуць на легкавых аўтамабілях — так прасьцей дабрацца. Да таго ж, шмат хто ўжо не працуе і ў іх проста няма грошай на паліва. Думаю, ужо ўвечары мы зможам ацаніць маштаб акцыі», — распавёў Бажуцін.

Ён адзначыў, што мінулыя акцыі не заўсёды былі эфэктыўныя з-за адсутнасьці каардынацыі паміж кіроўцамі. Цяпер дальнабойнікі плянуюць аб’яднацца.

Зь 15 лістапада 2015 году ў Расеі дзейнічае плацёжная сыстэма «Платон», якая адразу ж выклікала ў кіроўцаў вялікагрузнага транспарту складанасьці, зьвязаныя ў тым ліку з сур’ёзнымі збоямі ў працы праграмы. Кіроўцы вялікагрузных аўтамабіляў пачалі праводзіць па ўсёй Расеі акцыі пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG