Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Майдану, які кажа, што забіваў «беркутаўцаў», ужо выклікалі на допыт — прадстаўнік Генпракуратуры Ўкраіны


Сяргей Гарбацюк

Сяргей Гарбацюк

Генэральная пракуратура Ўкраіны ўжо выклікала на допыт актывіста Майдану Івана Бубенчыка, які кажа, што 20 лютага 2014 застрэліў на Майдане двух байцоў спэцпадразьдзяленьня «Беркут», аднак ён на допыт не зьявіўся.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў начальнік упраўленьня спэцыяльных расьсьледаваньняў Генпракуратуры Сяргей Гарбацюк.

«Вядзецца сьледзтва ў дачыненьні да забойстваў праваахоўнікаў, іх агнястрэльных раненьняў. Правяраецца ўся інфармацыя, якая ёсьць на гэты конт, тыя самыя заявы Бубенчыка яшчэ да фільму. Яго выклікалі, але на допыт ён не зьявіўся», — сказаў Гарбацюк.

«Пытаньне ў тым, што ў лютым 2014 Вярхоўная Рада ўжыла амністыю, і ўсе асобы, якія мелі дачыненьне да любых злачынстваў супраць праваахоўнікаў [падчас Майдану — РС] трапляюць пад амністыю. Крымінальныя справы ў дачыненьні да іх павінны быць зачыненыя. Таму затрымліваць, паведамляць пра падазрэньні мы пазбаўленыя магчымасьці. Адзінае, што мы працуем для таго, каб усталяваць, як яно на самай справе было», — дадаў ён.

Напярэдадні ў Кіеве прэзэнтавалі фільм «Палонныя», прысьвечаны падзеям раніцы 20 лютага 2014. Адзін з герояў «Палонных» Іван Бубенчык распавядае, як застрэліў двух камандзіраў «Беркуту» і параніў іншых байцоў спэцпадразьдзяленьня, каб, паводле яго слоў, спыніць гвалт з іх боку.

Відэа з прэзэнтацыі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG