Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО не заступіцца за Турэччыну, калі яна сама справакуе канфлікт з Расеяй


Турэцкія танкі займаюць пазыцыі на турэцка-сырыйскай мяжы
Турэцкія танкі займаюць пазыцыі на турэцка-сырыйскай мяжы

Калі Турэччына справакуе ўзброены канфлікт з Расеяй, Анкара ня можа разьлічваць на безумоўную падтрымку з боку НАТО, заявіў кіраўнік МЗС Люксэмбургу, які прадстаўляе альянс.

Паўночнаатлянтычны альянс даў Анкары зразумець, што яна ня можа разьлічваць на безумоўную падтрымку з боку НАТО ў тым выпадку, калі Турцыя справакуе ўзброены канфлікт з Расеяй.

«НАТО не павінна дазволіць уцягнуць сябе ва ўзброеную эскаляцыю з Расеяй з-за цяперашняй напружанасьці ў адносінах паміж РФ і Турэччынай», — заявіў міністар замежных справаў Люксэмбургу Жан Асэльборн у інтэрвію тыднёвіку Der Spiegel 19 лютага.

Асэльборн падкрэсьліў, што саюзьніцкія абавязаньні краінаў альянсу распаўсюджваюцца толькі на тыя выпадкі, калі «адзін з удзельнікаў НАТО падвяргаецца відавочнай агрэсіі».

Адносіны паміж Расеяй і Турэччынай рэзка абвастрыліся летась у лістападзе пасьля таго, як ВПС Турэччыны зьбілі расейскі вайсковы самалёт у раёне турэцка-сырыйскай мяжы, абвінаваціўшы яго ў парушэньні турэцкай паветранай прасторы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG