Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курдзкая радыкальная групоўка ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Анкары


Пажарныя гасяць полымя на месцы выбуху аўтамабільнай бомбы каля вайсковых казармаў у Анкары, 17.02.2016

Пажарныя гасяць полымя на месцы выбуху аўтамабільнай бомбы каля вайсковых казармаў у Анкары, 17.02.2016

Групоўка «Сокалы вызваленьня Курдыстану» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Анкары, ахвярамі якога ў сераду, 17 лютага, сталі 28 чалавек.

Пра гэта гаворыцца на яе сайце. Выбух ва ўрадавым квартале турэцкай сталіцы прагрымеў у той момант, калі па вуліцы прасоўвалася калёна аўтобусаў з вайскоўцамі.

Крыху менш чым праз суткі ўлады Турэччыны абвінавацілі ў выбуху курдзкіх паўстанцаў. «Сокалы вызваленьня Курдыстану» блізкія да Працоўнай партыі Курдыстану, аднак сьцьвярджаюць, што яны незалежныя ад партыі, называючы яе занадта «гуманнай».

У сьнежні летась гэтая самая групоўка ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Стамбульскім аэрапорце, ахвярай якога стаў адзін чалавек. Раней яна ўжо рабіла тэракты пераважна ў курортных гарадах Турэччыны.

XS
SM
MD
LG