Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Публіцыст Піянткоўскі пакінуў Расею, бо баіцца за сваё жыцьцё


Андрэй Піянткоўскі

Андрэй Піянткоўскі

Публіцыст Андрэй Піянткоўскі пакінуў Расею з-за таго, што яму пагражае крымінальны перасьлед за артыкул, апублікаваны ў студзені на сайце «Эхо Москвы».

Пра гэта паведаміла Бі-бі-сі са спасылкай на адваката Піянткоўскага, Марка Фейгіна.

Раней агенцтва «Грозны-інфарм» паведаміла, што Генэральная пракуратура знайшла ў артыкуле «Бомба, гатовая падарвацца», прыкметы экстрэмізму.

Сам Андрэй Піянткоўскі ў сацыяльнай сетцы Twitter напісаў, што баіцца за сваё жыцьцё.

XS
SM
MD
LG