Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарбачоў пра Міхалкова: «Трэба, каб вар’ятаў у нас не было ні ў якой сфэры жыцьця»


Міхаіл Гарбачоў

Міхаіл Гарбачоў

Экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў параіў старшыні Саюзу кінэматаграфістаў Расеі Мікіту Міхалкову ня ўмешвацца ў палітыку. Гэта стала адказам на прапанову Міхалкова прызнаць палітычную дзейнасьць Гарбачова і Ельцына злачыннай на дзяржаўным узроўні, паведамляе «Інтэрфакс».

Таксама экс-кіраўнік СССР прапанаваў рэжысэру «супакоіцца». «Трэба, каб вар’ятаў у нас не было ні ў якой сфэры жыцьця і кіраваньня жыцьцём», — дадаў ён.


Раней Мікіта Міхалкоў абвінаваціў Міхаіла Гарбачова і Барыса Ельцына ў распадзе СССР і назваў іх палітыку «рэальным злачынствам».

XS
SM
MD
LG