Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь абышла Расею як самы актыўны партнэр краін Пэрсыдзкай затокі


Пра гэта піша англамоўнае арабскае выданьне Khaleej Times са спасылкай на справаздачу Дубайскай гандлёва-прамысловай палаты аб інвэстыцыйным супрацоўніцтве краін Пэрсыдзкай затокі з краінамі СНД.

Паводле справаздачы, Беларусь найбольш актыўна падпісвае пагадненьні аб гандлёвым супрацоўніцтве, а сьледам ідуць Расея і Ўзбэкістан.

У якасьці ключавых кірункаў інвэстыцый у СНД для краін Пэрсыдзкай затокі ў дакладзе названы авіяцыя, лягістыка, турызм, гандаль ураздроб і нерухомасьць. Пры гэтым агульны аб’ём гандлю паміж краінамі СНД і Пэрсыдскай затокі за 2014 году склаў $8 мільярдаў.

XS
SM
MD
LG