Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі памежны камітэт папярэдзіў расейскіх перавозчыкаў, што іх ня пусьцяць ва Украіну


Расейскія грузавікі на ўкраінскай мяжы
Расейскія грузавікі на ўкраінскай мяжы

Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь папярэдзіў, што з 18 лютага Ўкраіна спыніла пропуск на сваю тэрыторыю расейскіх грузавікоў.

Адпаведная інфармацыя разьмешчана на сайце беларускага памежнага ведамства.

Беларускі бок паведамляе, што ад украінскага боку атрымана інфармацыя пра тое, што з 00:00 гадзін 18 лютага 2016 году рашэньнем Кабінэта міністраў Украіны велікагрузныя транспартныя сродкі з расейскімі рэгістрацыйнымі нумарамі ня будуць прапускацца на ўкраінскую тэрыторыю.

«Прапануем расейскім перавозчыкам улічваць дадзеную інфармацыю пры плянаваньні маршрутаў», — заявілі ў Дзяржаўным памежным камітэце РБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG