Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Google дадала ў свой онлайн-перакладчык кіргіскую мову


Ад 18 лютага ў сыстэме онлайн-перакладу ўжо 100 моваў.

Моўны экспэрт Харабек Сааданбек, які працаваў над гэтым праектам, паведаміў Радыё Свабода, што імгненны пераклад з кіргіскай і на кіргіскую цяпер магчымы на кампутарах і мабільных прыладах. Кіргіскія мовазнаўцы працавалі над гэтай задачай з 2011 году пры фінансавай падтрымцы ўраду Кіргізстану.

У сьнежні 2014 году Google абвясьціў пра даданьне ў свой перакладчык казахскай, таджыцкай і узбэцкай моваў. Онлайн-сыстэма перакладу мае таксама опцыю для карыстальнікаў, як палепшыць якасьць перакладу.

Усяго перакладчык Google цяпер разумее 100 моваў. Беларуская дадалася ў жніўні 2009-га.

XS
SM
MD
LG