Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф» — уручэньне 24 лютага


Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф», якой традыцыйна адзначаюцца найлепшыя публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў» за год. Уганараваньне ляўрэатаў адбудзецца 24 лютага ў кнігарні «Галіяфы».

Цяпер намінавацца на прэмію могуць і тыя аўтары часопісу, якія былі ляўрэатамі «Залатога апострафа» ў ранейшыя гады.

Паэзія

Анатоль Брусевіч. Вяртаньне ў адсутнасьць. Вершы. № 76

Вольга Гронская. Мора ўнутры мяне. Вершы. № 76

Віталь Рыжкоў. Удары ў хвіліну. Вершы. № 79

Аксана Спрынчан. Сьнежнае «рэ». Вершы. № 75

Андрэй Сьцепанюк. Бельскае маўчаньне. Вершы. № 74

Проза

Уладзімер Арлоў. Танцы над горадам. Аповесьць. № 79

Алена Брава. Мёд Чорнага Месяца. Апавяданьне. № 77

Уладзімір Някляеў. На ўсякім сьвеце. Прыпавесьць. № 78

Франц Сіўко. Цымант. Аповесьць. № 74

Уладзімір Сьцяпан. Задача. Тры навэлы. № 74

Дэбют

Валерыя Данілевіч. Бойка чорнага зь белым. Вершы. № 79

Павел Дарохін. Мая Ітака. Вершы. № 74

Яўген Іхонкін. Новы дзень, прывітаньне! Вершы. № 78

Яўгенія Пракапчук. Вышыванка. Вершы. № 76

Надзея Тачыцкая. Заслона неўміручасьці. Абразок. № 75

Уганараваньне ляўрэатаў адбудзецца 24 лютага ў кнігарні «Галіяфы» (Траецкае прадмесьце; Старавіленская, 6). У вечарыне возьмуць удзел: дзеяслоўцы Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сьцебурака, а таксама ляўрэаты прэміі ранейшых гадоў і музыкі Раман Абрамчук (сьпевы, гітара), Аляксандр Карабань (кантрабас). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Пра гэта інфармуе сайт lit-bel.org

XS
SM
MD
LG