Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможцы World Press Photo: Здымкам году стала фота ўцекачоў


World Press Photo — самы аўтарытэтны міжнародны штогадовы агляд фотажурналістыкі, які шмат у чым вызначае стандарты прафэсіі. Штогод міжнароднае незалежнае журы, якое складаецца з прафэсійных фатографаў і фотарэдактараў СМІ, ацэньвае работы прэтэндэнтаў у 9-ці розных катэгорыях, прадстаўленыя фотажурналістамі, агенцтвамі, газэтамі і часопісамі з усяго сьвету.

Уладальнікам прэміі World Press Photo ў намінацыі «Фатаграфія году» стаў аўстраліец Уорэн Рычардсан (Warren Richardson). Яго ўзнагародзілі за фотаздымак «Надзея на новае жыцьцё», на якой сфатаграфавныя ўцекачы, што перадаюць дзіця праз плот з калючым дротам. Здымак быў зроблены 28 жніўня 2015 году на вугорска-сэрбскай мяжы.

Старшынём журы ў 2016 годзе быў Фрэнсіс Кон (Francis Kohn), фотадырэктар AFP.

XS
SM
MD
LG