Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Галасаваць на «Эўрабачаньні» будуць па-новаму


Правілы падліку галасоў на музычным конкурсе «Эўрабачаньне-2016» у Стакгольме будуць істотна зьмененыя, паведамляецца на афіцыйным сайце мерапрыемства.

Раней бал удзельнікаў складаўся з вынікаў галасаваньня прафэсійнага журы і гледачоў, і абвяшчаўся адразу.

Паводле новых правілаў, якія арганізатары конкурсу лічаць найбольш прыкметнай зьменай у «Эўрабачаньні» з 1975 году, прафэсійнае журы і тэлегледачы з кожнай краіны будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу паасобку, выстаўляючы ім ад 1 да 8, а таксама 10 і 12 балаў.

Пры гэтым у ходзе абвяшчэньня вынікаў, спачатку будуць названыя балы ад журы, пасьля чаго да іх дададуць вынікі галасаваньня гледачоў, гэта значыць кожная песьня атрымае канкрэтную колькасьць ачкоў.

Абвяшчаць сумарныя вынікі пачнуць з канкурсантаў, якія выступілі найменш ўдала, каб гледачы да апошняга ня ведалі лідэра галасаваньня.

У папярэднія гады пераможца конкурсу часьцяком быў вядомы ўжо за 20 хвілін да абвяшчэньня вынікаў.

XS
SM
MD
LG