Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак заявіў аб зьнікненьні радыеактыўных рэчываў


Нафтаперапрацрўчая станцыя ў Іраку

Нафтаперапрацрўчая станцыя ў Іраку

Ірак заявіў аб зьнікненьні прамысловага рэнтгенаграфічнага прыстасаваньня, якое ўтрымлівае радыеактыўныя рэчывы, што ўяўляюць сьмяротную небясьпеку.

Прадстаўнікі ўладаў Іраку сказалі агенцтву Reuters, што існуе небясьпека таго, што «вельмі небясьпечныя» радыеактыўныя рэчывы ў гэтай прыладзе могуць быць ужытыя ў вырабе «бруднай бомбы» ці іншай зброі ў выпадку, калі патрапяць у рукі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», якая захапіла тэрыторыі ў Іраку.

Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) паведаміла: Ірак заявіў, што прылада прапала ў лістападзе, але не прасіў дапамагчы вярнуць яго. Reuters паведамляе, што прылада, якая выкарыстоўваецца ў нафта-і газаздабыўной галінах і якая захоўвалася ў абароненым футарале памерам з партатыўны кампутар, прапала са складу ў горадзе Басра на поўдні Іраку. Прыстасаваньне належала амэрыканскай нафтасэрвіснай кампаніі Weatherford. Кампанія заявіла, што не нясе адказнасьць за гэтую прапажу ў сувязі з тым, што падземнае сховішча, у якім знаходзілася прылада, не пад яе кантролем.

Паліцыя і спэцслужбы Іраку вядуць пошукі круглыя суткі, паведамляе Reuters. Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заявіў, што ведае аб крадзяжы гэтай прылады, заўважыўшы, што пакуль няма прыкметаў таго, што яе маглі атрымаць баевікі «Ісламскай дзяржавы» або іншыя групоўкі.

XS
SM
MD
LG