Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы хочуць дапамагчы Ярмошынай


Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч (зьлева) і Алег Гулак
Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч (зьлева) і Алег Гулак

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» накіравалі кіраўніку ЦВК Лідзіі Ярмошынай прапановы, зьвязаныя з удасканаленьнем выбарчага працэсу ў Беларусі.

Гэта зьвязана са стварэньнем у Беларусі міжведамаснай экспэртнай групы па разглядзе рэкамэндацыяў БДІПЧ АБСЭ.

Паводле паведамленьня Праваабарончага цэнтру «Вясна», праваабаронцы прапануюць сваіх экспэртаў і напрацоўкі, якія, на іх думку, будуць карысныя экспэртнай групе пры распрацоўцы прапановаў па ўдасканаленьні выбарчага працэсу.

Накіроўваючы дадзеную прапанову, праваабаронцы Беларускага Хэльсынскага камітэту і «Вясны» разьлічваюць на зацікаўленасьць з боку Цэнтральнай выбарчай камісіі, хоць вымушаныя канстатаваць, што да цяперашняга часу дыялёгу з гэтым органам не атрымліваецца.

Уладзімер Лабковіч
Уладзімер Лабковіч

«Мы неаднаразова адзначалі, што распрацоўка зьменаў практыкі прымяненьня заканадаўства або зьменаў у заканадаўства павінна праходзіць з удзелам незалежных назіральнікаў, а таксама суб’ектаў выбарчага працэсу. Ня можа быць келейнага абмеркаваньня без удзелу зацікаўленых бакоў, якімі, напрыклад, зьяўляюцца грамадзкія аб’яднаньні і палітычныя партыі, — зьвяртае ўвагу сукаардынатар кампаніі ад Праваабарончага цэнтру «Вясна» Ўладзімер Лабковіч.

Міжведамасная экспэртная працоўная група па разглядзе рэкамэндацыяў БДІПЧ АБСЭ па пытаньнях удасканаленьня выбарчага працэсу была створаная пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў ад 12 лютага 2016 году. Групе даручана правесьці аналіз рэкамэндацыяў БДІПЧ АБСЭ, якія зьмяшчаюцца ў выніковай справаздачы місіі БДІПЧ АБСЭ па назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі 2015 году, і распрацаваць прапановы па ўдасканаленьні выбарчага працэсу. Першае яе пасяджэньне адбылося 16 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG