Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Абама мае намер наведаць з афіцыйным візытам Кубу


Барак Абама і Рауль Кастра сустракаюцца ў кулюарах сэсіі Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, 29 верасьня 2015 году

Барак Абама і Рауль Кастра сустракаюцца ў кулюарах сэсіі Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, 29 верасьня 2015 году

Прэзыдэнт Барак Абама стане першым за 88 гадоў прэзыдэнтам ЗША, які наведае Кубу.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама плянуе ў сакавіку наведаць Кубу. Гэта будзе першы афіцыйны візыт амэрыканскага прэзыдэнта ў гэтую краіну за 88 гадоў, паведаміў амэрыканскай прэсе неназваны прадстаўнік Белага дома. Афіцыйная аб’ява пра паездку чакаецца ў чацьвер.

Наведваньне амэрыканскім прэзыдэнтам Кубы ўсяго празь 15 месяцаў пасьля аб’явы аб плянах нармалізацыі двухбаковых сувязяў будзе найважнейшай падзеяй у амэрыкана-кубінскіх адносінах. Нягледзячы на аднаўленьне дыпляматычных адносінаў і адкрыцьця пасьля 34-гадовага перапынку амбасадаў у Гаване і Вашынгтоне мінулым летам эканамічныя і гандлёвыя адносіны паміж дзьвюма краінамі застаюцца практычна замарожанымі. Для іх поўнага аднаўленьня патрабуецца адпаведнае рашэньне Кангрэсу, які не гатовы адмяніць фінансавае эмбарга Кубы. Нармалізацыя адносінаў, хутчэй за ўсё, зацягнецца на некалькі гадоў.

Амэрыканскія камэнтатары разглядаюць паездку прэзыдэнта на Кубу ў кантэксьце яго спробаў аслабіць эмбарга з дапамогай прэзыдэнцкіх указаў. Ён, напрыклад, разглядае магчымасьць аднаўленьня турыстычных паездак на Кубу, ідуць перамовы аб аднаўленьні рэгулярных паветраных пасажырскіх зносінаў паміж ЗША і Кубай.

XS
SM
MD
LG