Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле CNN Türk, выбух адбыўся вечарам 17 лютага ў цэнтры сталіцы Турэччыны, нападалёк ад інтэрнатаў, у якіх жывуць турэцкія вайскоўцы.

Вядома, што ёсьць пацярпелыя.

Паводле турэцкай паліцыі, выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Выбух адбыўся тады, калі побач праяжджала вайсковая машына.

Паводле відавочцаў, выбух было чуваць нават у аддаленых раёнах сталіцы Турэччыны.

4 лютага ў Стамбуле ў раёне Султанбэйлі адбыўся выбух, у выніку якога пацярпелі два чалавекі. Прылада была закладзена ў сьмецьцевым баку.

Месяцам раней, 12 студзеня, выбух адбыўся на плошчы Султанахмэт у Стамбуле, загінулі 10 чалавек. Большасьць зь іх былі грамадзянамі Нямеччыны. Улады краіны высьветлілі, што напад зладзіў тэрарыст-сьмяротнік, баявік групоўкі «Ісламская дзяржава»

XS
SM
MD
LG