Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыцьцё за паўкілямэтра ад «Ісламскай дзяржавы» (ВІДЭА)


Карэспандэнтка Радыё Свабода Шахіда Якуб перадае з пасёлка Каркамыш на мяжы Турэччыны і Сырыі. З сырыйскага боку тэрыторыю кантралюе «Ісламская дзяржава».

Больш за два гады назад прымежную тэрыторыю з сырыйскага боку захапілі ісламісты. З тых часоў у дзьвюх тысяч жыхароў турэцкага Каркамыша зьявіліся новыя непрыязныя суседзі.

«Яны страляюць, ракеты і кулі падаюць побач з нашымі дамамі. Яны ходзяць са зброяй, гранатамётамі. Шмат маіх сваякоў жылі там. Ісламісты адрэзалі галовы мноству людзей, у тым ліку майму стрыечнаму брату» — распавядае Мэхмэт, жыхар Каркамыша.

Сям’я Ільмаз жыве ўсяго за 400 мэтраў ад пазыцый баевікоў «Ісламскай дзяржавы». Жанчына распавядае, што яе дом ужо быў пашкоджаны выбухам бомбы, якая прыляцела з тэрыторыі Сырыі.

Пасьля таго, як баевікі захапілі прымежную тэрыторыю Сырыі, улады Турэччыны пабудавалі на мяжы сьцяну вышынёй чатыры мэтры і абсталявалі яе назіральнымі вышкамі. Але нават яна не спыняе баевікоў. Тыдзень таму турэцкія ўлады захапілі групу з 34 чалавек, якія перавозілі больш за 12 кг выбухоўкі, і гэта, відавочна, не апошні падобны арышт.

XS
SM
MD
LG