Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цімашэнка выходзіць з кіруючай кааліцыі


Юлія Цімашэнка

Юлія Цімашэнка

Фракцыя «Бацькаўшчына» прыняла рашэньне аб выхадзе з кіруючай кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. Пра гэта ў сераду абвясьціла лідэр фракцыі Юлія Цімашэнка.

Байкатаваць пасяджэньне ўкраінскага парлямэнту вырашылі таксама дэпутаты ад партыі «Самапомач». Яны пратэстуюць супраць учорашняга галасаваньня па вотуму недаверу ўраду Арсенія Яцанюка.

Акрамя таго, некаторыя дэпутаты заявілі, што іх галасы за адстаўку кабінэта не былі ўлічаны пры падліку.

16 лютага Вярхоўная Рада, прызнаўшы працу кабінэта Яцанюка нездавальняючай, так і не змагла накіраваць яго ў адстаўку: за вынясеньне вотуму недаверу прагаласавалі 194 дэпутата замест неабходных 226.

XS
SM
MD
LG