Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі парлямэнт ня можа галасаваць з-за адсутнасьці кворуму


Вярхоўная Рада Ўкраіны не змагла прыняць ні аднаго рашэньня на пасяджэньні 17 лютага, паколькі ў зале не было кворуму.

Для прыняцьця рашэньняў неабходна мінімум 226 галасоў, а ў зале было каля 100 дэпутатаў.

На пасяджэньне парлямэнту 17 лютага не прыйшлі ў поўным складзе фракцыі «Самапомач» і «Бацькаўшчына». Сваю адсутнасьць дэпутаты патлумачылі нязгодай зь няўдалым галасаваньнем за адстаўку ўраду Арсеня Яцанюка напярэдадні.

16 лютага рэзалюцыю аб недаверы ўраду падтрымалі ўсяго 194 дэпутаты, у асноўным прадстаўнікі «Блёку Пятра Парашэнкі», «Самапомачы», «Бацькаўшчыны» і Радыкальнай партыі Алега Ляшко. Для адстаўкі ўраду Яцанюка не хапіла 32 галасоў.

XS
SM
MD
LG