Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі Баранавічаў заявілі агульнабеларускі мітынг пад лёзунгам «Пара мяняць лысую рызіну»


Мітынг прадпрымальнікаў у Менску, 15 лютага 2016 году

Мітынг прадпрымальнікаў у Менску, 15 лютага 2016 году

Лідэр прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах Мікалай Чарнавус падаў заяву ў адміністрацыю горада на правядзеньне агульнабеларускага мітынгу прадпрымальнікаў. Акцыя пратэсту за адмену прэзыдэнцкага ўказу № 222 мае адбыцца ў Баранавічах 7 сакавіка. Мікалай Чарнавус паведаміў Свабодзе, што індывідуальныя прадпрымальнікі зьбіраюцца правесьці агульнарэспубліканскія мітынгі ў шэрагу гарадоў Беларусі.

Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

«Прадпрымальнікі вельмі абураныя тым, што на мітынг на Кастрычніцкай плошчы прыйшло вельмі мала гандляроў з самога Менску. Калі з Баранавічаў прыехала пяцьдзясят чалавек, то зь Менску — адзінкі, хоць праблема прэзыдэнцкага ўказу аднолькавая для ўсіх. Таму сёньня я падаў заяву ў гарвыканкам на правядзеньне мітынгу 7 сакавіка з 15 да 18 гадзіны на плошчы Леніна ў Баранавічах. Нас падтрымае сваім выступам музычны калектыў з гораду Крупкі, беспрацоўным людзям будзем раздаваць падарункі. А галоўны лёзунг нашага мітынгу — „Пара мяняць лысую рызіну“.

Мяне падтрымалі прадпрымальнікі Баранавічаў, а таксама іншых гарадоў — гэтак мы дамовіліся на Кастрычніцкай плошчы — каб агульнабеларускія мітынгі прайшлі ва ўсіх рэгіёнах: Віцебску, Барысаве, Магілёве і іншых гарадах.

Тое, што мітынг не дазволяць, гэта ўжо цяпер зразумела. Сёньня, калі я прыйшоў падаваць заяву ў агульны аддзел гарвыканкаму, то там аж скалануліся, калі мяне пабачылі — мяне там ненавідзяць. Таму перадусім пасудзімся за адмову, а мітынг — нават несанкцыянаваны — будзем вырашаць, як праводзіць. Бальшыня прадпрымальнікаў па-ранейшаму не працуюць, а тыя, хто выйшаў на свой страх і рызыку — ня маюць пакупнікоў. Бо людзям не патрэбныя цацкі, плястмаса і кветкі. Людзям патрэбныя тавары лёгкай прамысловасьці — тыя, якія мы прывозілі з Расеі. Бо абутак і адзеньне, якія сёньня вырабляе беларуская прамысловасьць, не па кішэні айчынным пакупнікам».

XS
SM
MD
LG