Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску зноў адбудуцца перамовы па Данбасе


У Менску пройдзе пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.

Пра гэта піша УНІАН са спасылкай на прэсавага сакратара прадстаўніка Ўкраіны ў кантактнай групе, экс-прэзыдэнта Леаніда Кучмы Дарка Аліфэр.

«Заўтра ў Менску адбудзецца пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы», — сказала Аліфэр.

У мінулы раз кантактная група сустракалася 27 студзеня. Тады расейская дэлегацыя і прарасейскія сэпаратысты з так званых ДНР і ЛНР выступілі з дэмаршам — нечакана выставілі новыя патрабаваньні адносна «асаблівага статусу» акупаваных тэрыторыяў у Канстытуцыі Ўкраіны.

Наступнае паседжаньне было заплянаванае на 10 лютага, але напярэдадні сустрэчы Леанід Кучма выступіў з прапановай, каб паседжаньне кантактнай групы адбылося толькі пасьля перамоваў у Мюнхэне кіраўнікоў МЗС краінаў «нармандзкай чацьвёркі» (Украіна, Расея, Нямеччына, Францыя).

Украінскі бок патлумачыў гэта тым, што па ніводным з пунктаў менскіх дамоўленасьцяў не назіраецца прагрэсу, а прарасейскія баевікі надалей не выконваюць рэжым цішыні.

Перамовы кіраўнікоў МЗС краінаў «нармандзкай чацьвёркі» адбыліся 13 лютага ў Мюнхэне, але асаблівага плёну ня мелі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG