Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: «Я веру, што Трамп ня стане прэзыдэнтам»


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама рэзка раскрытыкаваў Дональда Трампа, які займае месца лідэра ў барацьбе за намінацыю ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі.

Выступаючы ў аўторак на прэс-канфэрэнцыі ў Каліфорніі пасьля завяршэньня сустрэчы з кіраўнікамі краінаў паўднёва-ўсходняй Азіі, Барак Абама заявіў:

«Я працягваю верыць, што Дональд Трамп ня стане прэзыдэнтам. Прычына — я глыбока веру ў амэрыканцаў. Прэзыдэнцтва — гэта сур’ёзная праца, а не выкананьне ролі вядучага ў ток-шоў ці рэаліці-шоў».

У сваіх камэнтарах прэзыдэнт ЗША крытычна ацаніў і некаторых іншых кандыдатаў-рэспубліканцаў, не называючы іх па імёнах. Аднак Трамп прыцягнуў самыя шырокія і рэзкія ацэнкі прэзыдэнта Абамы.

Абама нагадаў амэрыканцам пра тое, што ў руках яго пераемніка будуць знаходзіцца «ядзерныя коды, у яго будзе права адправіць у бой маладых амэрыканцаў, ён павінен будзе зрабіць усё неабходнае, каб не павалілася фінансавая сыстэма, ён часьцяком нясе адказнасьць ня толькі за ЗША, але і за 20 іншых краінаў, у якіх вялікія праблемы, якія развальваюцца і чакаюць ад наc дапамогі».

Дональд Трамп
Дональд Трамп

Дональд Трамп стаў адзіным з рэспубліканцаў, хто адказаў прэзыдэнту, абвясьціўшы, што ён успрымае гэтую крытыку як вялікі камплімэнт ад чалавека, які «гэтак дрэнна выконваў абавязкі прэзыдэнта і адкінуў нас так далёка назад».

Выбары прэзыдэнта ЗША адбудуцца 8 лістапада 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG