Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадметам разбору стала фінансаваньне прэзыдэнцкай кампаніі Сарказі ў 2012 годзе.

Былога прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі дапытваюць у сувязі зь фінансавым скандалам, які мае дачыненьне да яго няўдалай спробы пераабраньня ў 2012 годзе. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

У аўторак Сарказі зьявіўся ў зале парыскага суду, каб паўстаць перад судзьдзямі, якія расьсьледуюць сьцьвярджэньні аб тым, што фірма па сувязях з грамадзкасьцю Bygmalion вяла ілжывую бухгальтарскую справаздачнасьць. Гэта дазволіла кампаніі Сарказі схаваць несанкцыянаваныя выдаткі, якія значна перавысілі дзейнае ў той час законнае абмежаваньне — 25 мільёнаў даляраў.

Некалькім асобам ужо прад’явілі абвінавачаньне па гэтай справе. Кансэрватар Сарказі застаецца лідэрам партыі, якая цяпер называецца «Рэспубліканцы», і рыхтуецца да ўдзелу ў выбарах на пасаду прэзыдэнта ў наступным годзе.

Сарказі сьцьвярджае, што нічога ня ведаў пра гэтую бухгальтарскую схему.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG