Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гукарэжысэр БТ абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць несправядлівай аплаты працы


Гукарэжысэр Белтэлерадыёкампаніі Ўладзімер Жолудзь. Кадар зь відэазвароту, у якім гукарэжысэр тлумачыць прычыны абвяшчэньняя галадоўкі

Гукарэжысэр Белтэлерадыёкампаніі Ўладзімер Жолудзь. Кадар зь відэазвароту, у якім гукарэжысэр тлумачыць прычыны абвяшчэньняя галадоўкі

Гукарэжысэр Белтэлерадыёкампаніі Ўладзімер Жолудзь выклаў у інтэрнэт відэаролік, у якім абвясьціў пра галадоўку.

Уладзімер Жолудзь лічыць, што на БТ існуе несправядлівая сыстэма аплаты працы. Паводле яго слоў, на Белтэлерадыёкампаніі супрацоўнікі маюць невялікія аклады (сам гукарэжысэр атрымлівае 600 тысяч на паўстаўкі, астатні заробак — ганарары).

Непасрэднай падставай для галадоўкі паслужыла апошняя відэатрансьляцыя нацыянальнага адбору на Эўрабачаньне. За гэтую «складаную» і «тэхналягічную» працу ён атрымаў 600 тысяч рублёў.

Жолудзь неаднаразова агучваў гэтую праблему перад кіраўніцтвам, аднак нічога так і не зьмянілася. У рэшце рэшт яму прапанавалі звольніцца альбо зьвярнуцца да аднаго з кіраўнікоў Белтэлерадыёкампаніі. Плянавы прыём прызначаны на 23 лютага.

«Пасьля таго, як даведаліся, што я запісаўся на прыём да старшыні, мне парэкамэндавалі забраць заяву на звальненьне — я так і зрабіў. Пры гэтым я поўны рашучасьці і зь сёньняшняга дня, 15 лютага, абвяшчаю галадоўку. Гэта ня нейкія ультыматумы — я проста хачу, каб кіраўніцтва кампаніі зьвярнула ўвагу на існую праблему», — сказаў Уладзімер Жолудзь у відэазвароце.

Па словах Жолудзя, спыніць ён галадоўку ці працягне — залежыць ад вынікаў сустрэчы 23 лютага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG