Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба і ЗША аднаўляюць авіязносіны


Generic -- State flags of US and Cuba

Generic -- State flags of US and Cuba

Куба і ЗША падпісалі пагадненьне аб аднаўленьні камэрцыйных рэйсаў паміж краінамі — авіязносіны будуць адноўлены ўпершыню за больш чым 50 гадоў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Пагадненьне прадугледжвае больш за сто штодзённых рэйсаў паміж ЗША і Кубай, хоць фармальна амэрыканцам да гэтага часу не дазволеныя турыстычныя паездкі на выспу.

Маршруты будуць уведзены ў эксплюатацыю на працягу некалькіх месяцаў. Карэспандэнт Бі-Бі-Сі адзначае, што галоўнае пытаньне цяпер — ці зможа інфраструктура на Кубе справіцца з патокам новых турыстаў.

Пра тое, што ЗША і Куба вядуць перамовы аб аднаўленьні авіязносінаў, стала вядома яшчэ ў сьнежні. Год таму прэзыдэнт ЗША Барак Абама зьвярнуўся да Кангрэсу з прапановай адмяніць эмбарга супраць Кубы і аднавіць зь ёй адносіны. 1 ліпеня ЗША і Куба дамовіліся зноў адкрыць свае амбасады ў Гаване і Вашынгтоне.

Хоць дачыненьні паміж краінамі наладжваюцца, Гавана заяўляе, што для поўнай нармалізацыі ЗША павінны эвакуіраваць вайсковую базу з бухты Гуантанама і зьняць эканамічнае эмбарга.

XS
SM
MD
LG