Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сухумі беларусам давядзецца браць візу


Сухумі
Сухумі

З 1 красавіка ў Абхазію бязь віз змогуць уяжджаць грамадзяне толькі тых краін, якія прызналі яе незалежнасьць.

У гэтым сьпісе налічваюцца толькі чатыры краіны — Расея, Паўднёвая Асеція, Вэнэсуэла і Нікарагуа. Паводле сьпікера парлямэнту Абхазіі Валерыя Бганбы, такая мера дасьць магчымасьць узмацніць міграцыйны кантроль, перадае Tut.by са спасылкай на ТАСС.

«У законе „Аб парадку выезду з Рэспублікі Абхазія і ўезду ў Рэспубліку Абхазія“, які ўступае ў сілу з 1 красавіка, ёсьць шэраг навін. Паводле адной зь іх, надалей у Абхазію бязь візаў змогуць уяжджаць толькі грамадзяне краін, якія прызналі незалежнасьць нашай краіны, зь якімі заключана пагадненьне аб узаемных бязьвізавых паездках», — сказаў Валеры Бганба.

Пагадненьне аб узаемных бязьвізавых паездках у Абхазіі заключаныя і ратыфікаваныя з Расеяй і Рэспублікай Нікарагуа. З шэрагам іншых краін дамовы падпісаныя, але яшчэ не ратыфікаваныя.

Незалежнасьць Абхазіі (ад Грузіі) першай прызнала ў 2008 годзе Расея. Масква таксама першай устанавіла дыпляматычныя адносіны з Сухумам. Сьледам за Масквой у тым самым годзе рэспубліку прызнала Нікарагуа. З 2009 году незалежнасьць Абхазіі прызналі Вэнэсуэла і астраўныя дзяржавы Наўру, Тувалу і Вануату.

Беларусь не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Раней МЗС Беларусі настойліва рэкамэндавала грамадзянам Беларусі ўлічваць заканадаўства Грузіі пры плянаваньні паездак у Абхазію. Грузінскім заканадаўствам устаноўлены абмежаваньні пры ўезьдзе і свабодным перамяшчэньні замежных грамадзян на тэрыторыі Абхазіі. Ўезд замежнікаў дапускаецца выключна з напрамкаў Зугдзідзкага і Гарыйскага муніцыпалітэтаў Грузіі.

Уезд з усіх іншых напрамкаў лічыцца незаконным, бо Грузія прызнае гэтыя тэрыторыі акупаванымі Расейскай Фэдэрацыяй. Так, уехаўшы ў Абхазію з Расеі і спрабуючы выехаць праз Грузію, замежны грамадзянін можа атрымаць пакараньне ў выглядзе штрафу альбо пазбаўленьня волі тэрмінам ад 2 да 5 гадоў. Вядомы як мінімум адзін выпадак парушэньня беларусамі закону Грузіі «Аб акупаваных тэрыторыях». Гэта здарылася ў 2010 годзе, калі сямейная пара беларусаў уехала ў Абхазію з Расеі, а пры перасячэньні грузінскай мяжы аказалася, што ім пагражае турэмнае зьняволеньне. Улічваючы характар двухбаковых адносін паміж Беларусьсю і Грузіяй, парушальнікаў адпусьцілі, даўшы па 2 гады ўмоўна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG