Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паштоўкі да 23 лютага на Львоўшчыне распачатая крымінальная справа


Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) распачала крымінальную справу ў сувязі з распаўсюдам віншавальных паштовак да 23 лютага ў адным з райцэнтраў Львоўскай вобласьці.

«Паштоўкі зь віншаваньнем да Дня абаронцы Айчыны, які адзначаўся раней 23 лютага, прапагандуюць камуністычную ідэалёгію. На іх намаляваныя савецкая зорка, серп і молат, а таксама георгіеўская стужка», - прыводзіць выданьне zaxid.net інфармацыю СБУ па Львоўскай вобласьці. Справа ўзбуджаная па артыкуле «распаўсюд камуністычнай, нацысцкай сымболікі.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў 2014 годзе сваім указам перанёс дату сьвята і зьмяніў яго назву дзеля «далейшага ўмацаваньня патрыятычнага духу ў грамадзтве».

Цяпер украінцы адзначаюць Дзень абаронцы айчыны 14 кастрычніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG