Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага дыплямата гвалтам выставілі з кватэры


Шэраг замежнікаў, у тым ліку высокапастаўлены беларускі дыплямат, былі гвалтам выселеныя з кватэр у Ашгабадзе. Сілавыя структуры перастараліся.

Акцыя прайшла неўзабаве пасьля заявы прэзыдэнта Туркмэністану пра тое, што паліцыя і мясцовыя ўлады безадказна ставяцца да пытаньня арэнды жыльля. Бердымухамэдаў запатрабаваў навесьці парадак і ўпарадкаваць здачу кватэр у наём юрыдычна.

Сілавыя структуры пачалі аднак з практычных крокаў. Спэцыяльныя брыгады абыходзілі ў Ашгабадзе дом за домам, дзе выяўлялі кватарантаў-наймальнікаў. Людзям давалі некалькі гадзін на тое, каб сабралі рэчы і вызвалілі кватэру. Апэрацыя мела на мэце высяленьне іншагародніх, але пад руку сілавікам патрапілася і нямала замежных грамадзян — дыпляматаў, бізнэсмэнаў, выкладчыкаў. Афіцэры спэцслужбаў не рэагавалі на дыпляматычныя пашпарты і афіцыйна аформленыя дамовы на арэнду, заяўляючы, што яны выконваюць распараджэньне кіраўніцтва.

Паводле пацярпелых і відавочцаў, выканаўцы распараджэньня паводзілі сябе вельмі груба. Жонку аднаго і турэцкіх бізнэсмэнаў, грамадзянку Туркмэністану, яны публічна абражалі, называючы прастытуткай. Беларускага дыплямата, практычна выставілі з кватэры сілай, калі ён спрабаваў зьвязацца з МЗС Туркмэністану, паведамляе сайт «Хроніка Туркмэністану».

Пасьля званкоў у туркмэнскі МЗС ад цэлага шэрагу пасольстваў і замежных грамадзян, кіраўніцтву зьнешнепалітычнага ведамства прыйшлося ўмяшацца ў сытуацыю. Калі дыпляматам прыйшлося ўсяго толькі сур’ёзна панэрвавацца, то многія бізнэсоўцы, у прыватнасьці з Турцыі, да гэтага часу знаходзяцца ў гатэлях або офісах.

У пасольстве Беларусі ў Ашгабадзе, акрамя пасла Алега Табанюхава, працуюць яшчэ тры супрацоўнікі. Пасольства адкрылася тут у 2002-м годзе пасьля першага візыту Аляксандра Лукашэнкі. Усяго ён наведваў Туркмэністан 5 разоў. Туркмэнскі лідэр Гурбангулы Бердымухамэдаў быў у Беларусі з афіцыйнымі візытамі тройчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG