Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз адкідае магчымасьць выхаду Вялікабрытаніі


Жан-Клёд Юнкер
Жан-Клёд Юнкер

Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер заявіў, што Брусэль адхіляе магчымасьць выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ.

«У нас няма пляну Б, у нас ёсьць плян А. Вялікабрытанія застанецца ў складзе Эўразьвязу як яго канструктыўны і актыўны чалец», — цытуе Юнкера Бі-Бі-Сі.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран абмяркоўвае зь лідэрамі ЭЗ у Брусэлі пакет кампрамісных рэформаў. Прапановы брытанскага прэм’ера аб рэфармаваньні Эўразьвязу тычацца чатырох ключавых пунктаў: кіраваньня эканомікай, канкурэнцыі, іміграцыі і сувэрэнітэту.

У прыватнасьці, Кэмэран патрабуе прызнаць, што эўра не зьяўляецца адзінай валютай Эўразьвязу, каб эканамічныя інтарэсы краінаў, якія не ўваходзяць у эўразону, не пацярпелі.

Брытанія таксама хацела б атрымаць ад Брусэлю гарантыі, што ёй не давядзецца ўдзельнічаць у праграмах фінансавай дапамогі краінам эўразоны.

Акрамя гэтага, Дэйвід Кэмэран заклікае «паменшыць цяжар празьмернага рэгуляваньня» эўрапейскай эканомікі і абмежаваць далейшае пашырэньне адзінага рынку, а таксама выступае за ўзмацненьне жорсткасьці правілаў надаваньня мігрантам сацыяльнай дапамогі.

Рэфэрэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу можа адбыцца летам сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG