Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаў задавальненьне скасаваньнем большасьці санкцый Эўразьвязу супраць афіцыйнага Менску.

«Міністру замежных спраў трэба падзякаваць сваім калегам за прыняцьце такога рашэньня. Эўразьвязаўцы — малайцы, яны зразумелі, што ёсьць момант і што своечасова трэба адысьці ад гэтага блёкавага мысьленьня і супрацьстаяньня зь Беларусьсю. Яны прынялі рашэньне, якое абсалютна нас задавальняе», — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка паставіў заданьне ўраду актывізаваць працу з рознымі банкаўскімі структурамі ЭЗ, а таксама з патэнцыйнымі інвэстарамі. «Мы адкрытыя для гэтага» — падкрэсьліў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG