Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танкачову ня хочуць бачыць у Беларусі


Алена Танкачова

Алена Танкачова

Алене Танкачовай адмовіліся скараціць тэрмін забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь.

«Толькі што атрымала адказ МУС Рэспублікі Беларусь на сваё хадайніцтва аб скарачэньні тэрміну забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь. У задавальненьні хадайніцтва адмоўлена. Ліст датаваны 15 лютага — днём адмены санкцыяў. Дадаткова ласкава папярэджаная аб крымінальнай адказнасьці за спробу ўезду і знаходжаньня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тэрмінам да трох гадоў пазбаўленьня волі», — паведаміла Танкачова ў Фэйсбуку.

Грамадзянка Расеі Алена Танкачова пражывала ў Беларусі каля 30 гадоў. На працягу 20 гадоў Танкачова і Цэнтар прававой трансфармацыі на чале зь ёю аказвалі прафэсійную юрыдычную і экспэртную падтрымку некамэрцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама дапамагалі ў выпадках, калі парушаюцца правы чалавека. У лістападзе 2014 году УУС Першамайскага раёну Менску прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну тры бліжэйшыя гады. Беларускія ўлады прынялі гэтае рашэньне на падставе адміністрацыйных правапарушэньняў, якія былі зьвязаныя пераважна з перавышэньнем хуткасьці на аўтамабілі.

Страціўшы від на жыхарства, Алена Танкачова ў лютым 2015 году была выслана на тры гады зь Беларусі і цяпер жыве ў Вільні.

XS
SM
MD
LG