Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блёк Пятра Парашэнкі вырашыў адмовіць у падтрымцы кабінэту Арсеня Яцанюка


Сёньня Вярхоўная Рада Ўкраіны заслухае справаздачу Кабінэта міністраў аб ходзе і выніках выкананьня Праграмы дзейнасьці ўраду і разгледзіць законапраекты ў рамках выкананьня Пляну дзеяньняў па лібэралізацыі Эўрапейскім Саюзам візавага рэжыму з Украінай.

«Ужо ёсьць каля 40 подпісаў... Па факце можна сказаць, што збор подпісаў пачаўся сёньня, і я думаю, што ўжо заўтра сабраць 150 подпісаў проста ў сэсійнай залі складана ня будзе», — заявіў народны дэпутат фракцыі «Самопомочи» Руслан Сідаровіч. Ён спадзяецца, што ў Радзе знойдзецца неабходнае колькасьць.

Таксама стала вядома, што парлямэнцкая фракцыя «Блёк Пятра Парашэнкі» вырашыла прызнаць працу дзеючага Кабінэту Міністраў пад кіраўніцтвам Арсенія Яцанюка нездавальняючай і зьбірае подпісы за яго адстаўку.

Пра гэта інфармуе агенцтва УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG