Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 лютага: Дзень Незалежнасьці Літвы


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Першым даведацца пра рашэньне Рады Эўразьвязу ў міжнародных справах адносна санкцый супраць Менску і асабіста задаць пытаньне сябрам Эўрапарлямэнту, адказным за сувязі зь Беларусьсю можна будзе у Прэс-клюбе «Беларусь». Зьбяруцца таксама экспэрты Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Ягораў, Арсені Сівіцкі ( Менск, вул. Харужай, 3, 6 паверх, пакой 601). Пачатак а 18-й.

Пераможцаў конкурсу «100 ідэяў для Беларусі» абвесьцяць у Нацыянальным выставачным комплексе «Белэкспа». Галоўны прыз 100 мільёнаў беларускіх рублёў. (пр. Пераможцаў, 14, пачатак а12-й).

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на творчую сустрэчу з пісьменьнікам Віктарам Марціновічам у Берасьці. Марціновіч распавядзе пра сваю новую кнігу «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску». Гэтая манаграфія — першая спроба рэканструкцыі і асэнсаваньня адносін Марка Шагала з родным горадам. (Офіс АРР «Дзедзіч» , Берасьце, вул. Маякоўскага 46/1). Пачатак а 19-й.

Гарадзенская этнакрама «Цудоўня» запрашае паслухаць расповед гарадзенскага гісторыка Таццяны Касатай пра кінатэатры Горадні ў штодзённым жыцьці гараджан у міжваенны час. Гародня, Вялікая Траецкая, 14), пачатак а 19-й.

У гісторыі

1918 — Дзень аднаўленьня Літоўскай дзяржавы.
1919 — Саўнаргас БССР прыняў рашэньне пра нацыяналізацыю прамысловых прадпрыемстваў.
1991 — выйшаў першы нумар экананамічнага штотыднёвіка Беларусі —газэты «Белорусский рынок» (цяпер «Белорусы и рынок»).
1994 — Вярхоўны суд спыніў дзейнасьць «Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў».
1999 — у Беларусі пачаўся першы пасьля абвяшчэньня незалежнасьці перапіс насельніцтва. Колькасьць насельніцтва тады склала 10 мільёнаў 45 тысяч.
2006 — акадэмік Аляксандр Вайтовіч зьвярнуўся да ЦВК з прапановай не рэгістраваць кандыдатуру А. Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году, паколькі канстытуцыйны рэферэндум 2004-га зьяўляўся незаконным. Сам Вайтовіч зьняўся з тых выбараў на этапе збору подпісаў. Галоўны апазыцыйны кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Мілінкевіч прэзэнтаваў сваю выбарчую праграму ў Маскве, на палітрадзе «Саюзу правых сілаў».

У памяці

1758 — нарадзіўзся Юльян Урсын Нямцэвіч, пісьменьнік, палітычны дзяяч, гісторык, ад’ютант Тадэвуша Касьцюшкі.
1895 —нарадзіўся Францішак Кушаль, беларускі вайсковец, муж паэткі Натальлі Арсеньневай.
1939 — нарадзіўся Чэслаў Немэн, польскі музыка і сьпявак.
1925 — нарадзіўся Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Быў старшынём Вярхоўнага Савету 11-га скліканьня ў момант прыняцьця Закону аб мовах (студзень 1990 г.).

Цытата на памяць

Ён быў непасьпяховым. Гэта былі найбольш балючыя моманты ягонага жыцьця, тое, што ён перажыў у Віцебску. І таму, відавочна, гэта яскравы прыклад таго, што адбываецца з геніем у правінцыі.

Віктар Марціновіч пра жыцьцё Марка Шагала на радзіме.

XS
SM
MD
LG