Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО пачало перамовы з Чарнагорыяй аб далучэньні да альянсу


Мапа НАТО
Мапа НАТО

Прадстаўнікі НАТО 15 лютага пачалі афіцыйныя перамовы з Чарнагорыяй адносна заявы гэтай краіны на ўступленьне ў паўночнатлянтычны альянс.

НАТО афіцыйна запрасіла Чарнагорыю далучыцца да альянсу ў сьнежні.

За ўдзел Чарнагорыі ў НАТО актыўна выступае прэм’ер-міністар краіны Міла Джуканавіч. Расея заявіла, што яна бачыць пашырэньне НАТО як пагрозу, а прарасейская апазыцыя ў Чарнагорыі заклікала Джуканавіча падаць у адстаўку.

З эўрапейскіх краінаў у НАТО не ўваходзяць Сэрбія, Босьнія і Гэрцэгавіна, Макэдонія, Чарнагорыя, Аўстрыя, Кіпр, Мальта, Швэцыя, Ірляндыя, Фінляндыя, а таксама карлікавыя дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG