Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На знак пратэсту беларускі пэнсіянэр запэцкаў фарбай маўзалей Леніна


Маўзалей на Краснай плошчы ў Маскве, архіўнае фота
Маўзалей на Краснай плошчы ў Маскве, архіўнае фота

У Маскве затрыманы 78-гадовы пэнсіянэр зь Беларусі, які кінуў паўлітровую бутэльку з фарбай у маўзалей Леніна на Краснай плошчы. Зялёнай фарбай заліло ўваход зь левага боку.

Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў праваахоўных органах.

Інцыдэнт здарыўся ўдзень 14 лютага. Мужчына ня стаў тлумачыць свой учынак, патрабуючы выклікаць журналістаў і прадстаўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта. Пасьля затрыманьня яго зьмясьцілі ў адзін з псыхіятрычных шпіталяў Масквы.

Паводле папярэдніх дадзеных, мужчына шмат гадоў судзіцца са сваёй кіруючай кампаніяй, але ўсе суды прайграе, што і падштурхнула яго да гэтага ўчынку.

Мужчына аспрэчвае адмову ўладаў кампэнсаваць яму выдаткі на ўстаноўку водалічыльнікаў, а таксама высокі кошт жыльлёва-камунальных паслуг.

Фарбу з маўзалея змылі за паўгадзіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG