Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Яскевіч: «Не зважаючы на форумы, на лідэраў, людзі аб’ядналіся»


Прадпрымальнікі Віцебска патрабуюць перамоваў з уладамі. У цэнтры - Ірына Яскевіч, актывістка аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў "Разам". Віцебск, 28 студзеня 2016 году

Прадпрымальнікі Віцебска патрабуюць перамоваў з уладамі. У цэнтры - Ірына Яскевіч, актывістка аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў "Разам". Віцебск, 28 студзеня 2016 году

Віцебская лідэрка прадпрымальнікаў не змагла прыйсьці на акцыю пратэсту ў Менску, але заўважае, што народ сабраўся і бязь лідэраў. Пасьлязаўтра яе чакае суд.

На менскім мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага актывісты заўважылі, што няма каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірыны Яскевіч, якая раней казала пра рашэньне ехаць на Плошчу. Прадпрымальнікі на Кастрычніцкай плошчы казалі: ёй не далі прыехаць, яе і іншых цкуюць улады.

«Скажам так, мяне не было на Плошчы з паважнай прычыны, ня мела магчымасьці. Не магу сказаць болей, бо заўтра працоўная група, пасьлязаўтра суд, — патлумачыла Свабодзе Ірына Яскевіч. — Але сутнасьць ня ў гэтым. Форум зьняў заяўку на мітынг, але людзі паехалі, Яскевіч не прыехала, а людзі на Плошчы. Гэта кажа пра тое, што гэта жыцьцёвая праблема, якую трэба вырашаць, што гэта не на людзей нехта ўплывае, хоча іх кудысьці ўцягнуць ці выцягнуць.

Не зважаючы на форумы, на лідэраў, людзі скансалідаваліся, аб’ядналіся.

Не зважаючы на форумы, на лідэраў, людзі скансалідаваліся, аб’ядналіся. І кажуць, што гэта не прыдуманая гісторыя, што яны не ў адпачынках, а што іх пакінулі бяз працы, не патлумачыўшы прычынаў. Мы сплочвалі падаткі, прывозілі тавар у тых межах, якія былі дазволеныя. І мы казалі неаднаразова, што мы ня можам мець тых дакумэнтаў, якіх патрабуюць ад нас, маленькіх ІП. Партыямі мы не закупляемся, з намі не працуюць гуртавыя базы, мы бяром у дробным розьнічным гандлі. Таму такая сытуацыя і атрымалася, мы насамрэч загнаныя ў кут. Заўтра буду на працоўнай групе, паглядзім, ці будзе тое напраўду працоўнай групай».

Суд над Ірынай Яскевіч за ранейшыя акцыі пратэсту пачнецца пасьлязаўтра, 17 лютага, а 14:30 у судзе Маскоўскага раёну Менска.

Сёньня падчас акцыі ў Менску Анатоль Лябедзька заклікаў калегаў Ірыны Яскевіч і ўсіх неабыякавых прыйсьці да будынку суду і падтрымаць яе.

XS
SM
MD
LG