Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Швэцыі: санкцыі павінны застацца


Кіраўніца МЗС Швэцыі Маргат Вальстрам
Кіраўніца МЗС Швэцыі Маргат Вальстрам

Кіраўніца МЗС Швэцыі Маргат Вальстрам паведаміла журналістам у Брусэлі, што Рада Эўразьвязу абмяркоўвае «кампраміс» адносна рашэньня па санкцыях супраць Менску:

«Мы абмяркоўвалі санкцыі супроць Беларусі. На нашу думку, іх трэба захаваць, таму што яны пакуль не далі ніякага выніку. Гэта выразны паказьнік, бо мы бачым, што сытуацыя з правамі чалавека і дэмакратыяй не палепшылася. Але мы таксама думаем, што санкцыі павінны быць адным з элемэнтаў таго, якімі павінны быць нашы адносіны зь Беларусьсю і як нам працаваць зь Беларусьсю як партнэрам. Так што цяпер мы абмяркоўваем кампраміс, згодна зь якім Эўразьвяз павінен захаваць некаторыя санкцыі і вызначыць шырэйшую стратэгічную пазыцыю адносна Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG