Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Босьнія і Герцагавіна папрасілася ў Эўразьвяз


Фэдэрыка Магерыні
Фэдэрыка Магерыні

Улады ЭЗ атрымаў заяўку Босьніі і Герцагавіны на ўступленьне ў саюз. Пра гэта паведаміла кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні.

Разам з тым Магерыні падкрэсьліла, што для Босьніі і Герцагавіны гэта «толькі пачатак доўгага шляху ў ЭЗ». Як лічыць эўракамісар па пашырэньні і палітыцы суседзтва Ёханэс Хан, аб тэрмінах ўступленьня краіны ў ЭЗ гаварыць пакуль рана, перадае ТАСС.

«Тое, чаго мы дасягнулі, — значна. Аднак гэта толькі пачатак шляху. Сяброўства немагчыма праз некалькі месяцаў і некалькі гадоў», -- зазначыў эўракамісар па пашырэньні і палітыцы Ёханэс Хан.

Паводле эўракамісара, уладам краіны трэба будзе правесьці вялікую працу ў сфэры рэформаў, у прыватнасьці, судовай сыстэмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG