Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы спрабуюць заглушыць трактарам


15 лютага а 12-ай гадзіне прадпрымальнікі сабраліся на несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкую плошчу ў Менску пратэставаць супраць Указу № 222. Удзел у акцыі бяруць паводле розных ацэнак ад 500 ад 1000 чалавек

Пасьля 13-й гадзіны на плошчы загучаў трактар. Разам з тым, сярод арганізатараў акцыі гучыць меркаваньне, што ўлады разганяць акцыю ня будуць, зважаючы на магчымую адмену санкцыяў з боку Эўразьвязу.

Сярод удзельнікаў акцыі — Уладзімер Някляеў, Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька. Прадпрымальнікі трымаюць плякаты і расьцяжкі «Працу», «222 — рост беспрацоўя», «За свабоду прадпрымальнікаў».
Прадпрымальнікі плянуюць правесьці наступную акцыю ў панядзелак роўна праз тыдзень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG