Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Просты герой


Эдвард Мунк, «Вясна» (1889)
Эдвард Мунк, «Вясна» (1889)

Яе не паставіш у адзін шэраг з агульнапрынятымі героямі: не ваявала, з-пад колаў аўто нікога не дастала, з пажару ня вынесла. Яна — узорна памерла.

Муж, пяцёра дзяцей, пакліканьне — служэньне, прыстойны дабрабыт, 40 гадкоў зь невялічкім хвосьцікам, цяжкая хвароба і прысуд дактароў: «Вам засталося 2 гады... 2 месяцы... 2 тыдні».

Не наракала, ня кідалася ў роспач, не гаравала, рабіла штодзённыя справы, прымала наведвальнікаў, малілася аб выздараўленьні, але і спакойна рыхтавалася ў дарогу. Казала: «Я гатовая». Пайшла...

Думаю: адкуль такая мужнасць і супакой? І ведаю адказ. Яна глядзела ня ў вочы сьмерці, а ў вочы Бога. Мой герой, мая сяброўка Вольга Кухарчук.

Алеся Унукоўская

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG