Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі ўрад прыпыніў транзыт грузаў з Расеі па Ўкраіне. Раней гэта была ініцыятыва Аўтамайдану


Кабінэт міністраў прыняў рашэньне аб прыпыненьні транзытных перамяшчэньняў грузавых аўтамабіляў з Расеі па тэрыторыі Ўкраіны.

Як паведамілі УНІАН у сакратарыяце Кабінэту міністраў, пратакольнае рашэньне было прынятае сёньня на ўрадавай нарадзе.

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк адзначыў, што ў сувязі з тым, што РФ у аднабаковым парадку зьдзейсьніла парушэньне правілаў і працэдур СГА і ў аднабаковым парадку спыніла перасоўваньне ўкраінскіх грузавых аўтатранспартных сродкаў па тэрыторыі РФ, Міністэрства замежных спраў Украіны неадкладна накіравала ноту Расеі з патрабаваньнем тлумачэньня такіх незаконных дзеяньняў.

«Мы патрабуем ад Расеі неадкладна выканаць патрабаваньні СГА, аднавіць транзытны рух украінскіх аўтатранспартных сродкаў», — падкрэсьліў ён.

Яцанюк падкрэсьліў, што ўкраінскі бок праводзіць кансультацыі з краінамі-членамі Эўрапейскага Зьвязу і зьвяртаецца да краін-сябраў ЭЗ адносна выкананьня РФ базавых прынцыпаў Сусьветнай арганізацыі гандлю.

Да моманту атрыманьня тлумачэньняў ад расейскага боку і вырашэньня пытаньня Ўкраіна часова спыняе транзытныя перавозкі грузавымі аўтамабілямі, зарэгістраванымі ў РФ, па тэрыторыі Ўкраіны, зазначыў Яцанюк.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG