Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Менскія дамоўленасьці дапамаглі Захаду па-іншаму зірнуць на Беларусь 


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей лічыць пасьпяховай працу беларускай дэлегацыі на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне.

«З усімі калегамі мы гаварылі пра пэрспэктывы нашых палітычных і гандлёва-эканамічных адносін, — распавёў Макей у інтэрвію праграме „Галоўны эфір“ тэлеканалу „Беларусь 1“. — У пераважнай большасьці выпадкаў нам удалося знайсьці агульнае разуменьне таго, як разьвіваецца сытуацыя цяпер і як мы павінны выбудоўваць нашы адносіны на будучыню».

Ён адзначыў, што на канфэрэнцыі словы «Беларусь», «менскія дамоўленасьці» «гучалі ў пазытыўным пляне з вуснаў шмат якіх палітыкаў»:

«Вельмі важна, што нам у свой час удалося арганізаваць пляцоўку для правядзеньня перамоваў па Ўкраіне. Гэта таксама дапамагло нашым партнэрам па-іншаму зірнуць на Беларусь», — сказаў ён.

У апошні дзень працы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі Расею зноў жорстка скрытыкавалі за яе ролю ў вайне ў Сырыі і ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.

Аляксандар Марозаў
Аляксандар Марозаў

Палітоляг, былы галоўны рэдактар «Русского журнала» Аляксандар Марозаў лічыць, што на Захадзе няма адзінай думкі наконт таго, што далей рабіць з Расеяй. Аднак той факт, што канфлікт на Данбасе ніяк не завяршаецца, узмацняе на Захадзе разуменьне таго, што Крэмль хлусіць:

«І вось далей пачынаюць усё паволі верыць у канспіралягічную ідэю, што Крэмль, для таго каб прыкрыць вось гэтае сваё „стаяньне на Данбасе“, вымушаны бясконца ствараць новыя і новыя зоны канфрантацыі. Уласна, увесь год гэтыя публікацыі ідуць у эўрапейскай прэсе. Раз Крэмль уварваўся ў Сырыю, то, можа, ён уварвецца і ў Эстонію? А можа, ён як бы хоча яшчэ і стварыць праблемы для Казахстану? І гэтак далей, і да таго падобнае. У гэтым сэнсе гэта вельмі і вельмі дрэнная сытуацыя», — кажа экспэрт.

Марозаў бачыць тры варыянты далейшага разьвіцьця падзеяў: альбо Расея ўцягнецца ў вялікую вайну, альбо Масква атрымае асаблівы статус на ўсіх перамоўных пляцоўках, альбо Расею проста чакае эканамічны каляпс і распад:

«Вось тры такія сюжэты ёсьць. Варыянт вайны жудасны, таму што ён запатрабуе велізарных ахвяр ад Расеі — і людзьмі, і рэсурсамі, і ні да чаго не прывядзе з пункту гледжаньня ўмацаваньня Расеі ў будучыні. Другі варыянт, з дамовай — нерэалістычны. Таму што Расея — гэта не Савецкі Саюз у якасьці партнэра для буйной міжнароднай дамовы, для такога сусьветнага палітычнага працэсу. А ўжо пра трэці варыянт і казаць ня хочацца. Эканамічны заняпад, дэградацыя, а потым і самаразбурэньне, вядома, закрануць мільёны сем’яў», — сказаў Аляксандар Марозаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG